Чалавек, які спрабаваў забіць Дональда Трампа, гэта – 20-гадовы Томас Мэцью Крукс, гаворыцца ў заяве Федэральнага бюро расследаванняў ЗША. ФБР застрэліла падазраванага. Ён быў родам з Бетэл-Парку ў Пенсільваніі. Гэты горад знаходзіцца прыкладна ў 70 км ад Батлера, дзе быў здзейснены замах.
Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп быў эвакуяваны са сцэны падчас мітынгу ў Пенсільваніі пасля таго, як некалькі гадзін таму па ім было зроблена некалькі стрэлаў з даху прамысловага будынка прыкладна за 120 метраў ад сцэны.
На гэты момант Трамп ужо выпісаны з бальніцы і вярнуўся ў свой дом у Нью-Джэрсі.
У выніку страляніны загінуў удзельнік мітынгу, яшчэ двое атрымалі цяжкія раненні.
Улады сцвярджаюць, што ахвярамі сталі дарослыя мужчыны. Іх імёны пакуль не названы.
На прэс-канферэнцыі прадстаўнік ФБР паведаміў, што інцыдэнт разглядаецца як замах на забойства.
вс