У стратэгіі вайны на знясіленне, якую Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, праблема можа ўзнікаць не толькі ў людзях, а ў запасах тэхнікі, у прыватнасці танкаў і бранятэхнікі, – піша брытанскі штотыднёвік The Economist.
Нягледзячы на размовы аб тым, што Расія ператварылася ў ваенную эканоміку, выдзяляючы каля 8% ВУП на ваенныя расходы, яна здольна замяніць свае моцныя страты ў танках, бронетранспарцёрах і артылерыі толькі за кошт зняцця са сховішчаў і абнаўлення запасаў, назапашаных у савецкі час.
Штотыднёвік прыводзіць дадзеныя выведкі, паводле якіх Расія страціла каля 3 000 танкаў і 5 000 іншых браняваных машын на працягу першых двух гадоў вайны.
Як адзначыў часопіс The Economist, калі ў снежні 2023 г. тагачасны расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу выхваляўся, што за год было пастаўлена 1530 танкаў, ён не сказаў, што амаль 85% з іх, паводле ацэнкі лонданскага аналітычнага цэнтра IISS, былі старымі машынамі (пераважна Т-72, Т-62 і нават некалькі Т-55, якія выпускаліся адразу пасля Другой сусветнай вайны), якія былі вынятыя са сховішчаў і адрамантаваны.
pap/эж