Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны заверыў, што ён будзе супрацоўнічаць з лідарам ЗША, нават калі пераможа Дональд Трамп

19.07.2024 15:06
Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у адным са сваіх інтэрв'ю.
     .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Вялікабрытаніі.Фота: PAP/EPA/ANDY RAIN

Украінскія эксперты з вялікай заклапочанасцю сочаць за амерыканскай кампаніяй, асабліва за заявамі кандыдата ад Рэспубліканскай партыі адносна палітыкі ў дачыненні да Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які прыбыў у Вялікабрытанію з візітам, у інтэрвʼю Бі-бі-сі заявіў, што ў выпадку перамогі Дональда Трампа на выбарах, ва ўкраінскіх уладаў будзе шмат працы. Пры гэтым ён дадаў, што гатовы супрацоўнічаць з любым, хто знаходзіцца ва ўладзе ў ЗША.

Між тым, Дональд Трамп падчас свайго апошняга выступу заявіў, што зможа пакласці канец вайне ва Украіне адным тэлефонным званком. Вядомы ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў да такіх заяваў ставіцца скептычна. На ягоную думку, Трамп, калі стане прэзідэнтам ЗША, будзе спрабаваць дамовіцца з Уладзімірам Пуціным, але безвынікова, таму што ён не зможа прапанаваць Пуціну тое, да чаго той імкнецца, то бок стварыць з Расіі імперыю – у маштабах ЗША і Кітая.

Найбольш ваеннай дапамогі Украіне аказваюць ЗША. З пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі яны прызначылі на гэтыя мэты 54 мільярды долараў.

IAR/нг

Дональд Трамп паўтарыў сваё абяцанне, што ён спыніць войны адным тэлефонным званком

19.07.2024 09:02
Дональд Трамп пачаў свой выступ з кранальнага аповеду аб нядаўнім нападзе.