Беларуская Служба

УС Украіны атакавалі вайсковы аэрадром у Растоўскай вобласці РФ

20.07.2024 16:17
Раней у той жа дзень Мінабароны РФ паведаміла, што за ноч сілы СПА знішчылі 26 украінскіх беспілотнікаў над Растоўскай вобласцю і адзін – над Смаленскам.
Ілюстрацыя Фота: metamorworks/Shutterstock

Беспілотнікі Узброеных сіл Украіны ў суботу, 20 ліпеня, атакавалі адразу некалькі аб'ектаў у Растоўскай вобласці РФ. Як паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер», пад удары маглі патрапіць вайсковы аэрадром Мілерава і нафтабаза.

Пра БПЛА паведамілі мясцовыя жыхары, пасля чаго пачулі больш за 16 выбухаў у раёне аэрадрома Мілерава», каля населенага пункта Далацінка і ў раёне нафтабазы. ТГ-канал сцвярджае, што яго маніторынгавая група «фіксуе пажары ў раёне ўзлётна-пасадачнай паласы і стаянак самалётаў».

Мясцовы Telegram-канал «Это Ростовские новости» таксама апублікаваў відэа з буйным пажарам. Пацверджана, што відэа здымалася ў Мілераўскім раёне, але дзе менавіта – не ўдакладняецца.

Раней у той жа дзень Мінабароны РФ паведаміла, што за ноч сілы СПА знішчылі 26 украінскіх беспілотнікаў над Растоўскай вобласцю і адзін – над Смаленскам.

dw/iar/эж