Беларуская Служба

У Латвіі амаль сто пар заключылі грамадзянскае партнёрства ў першы месяц дзеяння новых правілаў

02.08.2024 17:20
У Латвіі ў мінулым месяцы амаль сто пар заключылі грамадзянскае партнёрства. З 1 ліпеня там дзейнічаюць правілы, якія легалізуюць аднаполыя пары.
.
.Free Images/Jarrrr

Міністр юстыцыі Латвіі Інэсэ Лібіна-Эгнерэ паведаміла грамадскаму радыё, што з моманту ўступлення ў сілу новых правілаў магчымасцю зарэгістраваць свае адносіны скарысталіся 95 пар. Гэта жыхары як буйных гарадоў, такіх як Рыга, Ліепая і Даўгаўпілс, так і меншых гарадоў.

Латвійскія правілы прадугледжваюць, у тым ліку, падатковыя льготы, доступ да сацыяльных ільготаў і інфармацыю пра стан здароўя партнёра. Аднак новы закон не прыраўноўвае грамадзянскае партнёрства да шлюбу, і такія пары не могуць усынавіць дзяцей і атрымаць у спадчыну іх маёмасць.

Эстонія легалізавала аднаполыя адносіны ў 2016 годзе. Ужо амаль два гады ў гэтай краіне могуць браць шлюб і аднаполыя пары.

IAR/вх