Беларуская Служба

Чарговыя беспарадкі пасля забойства трох дзяўчынак у Вялікабрытаніі

03.08.2024 09:20
Паліцыя па ўсёй краіне знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці на фоне асцярог, што прыхільнікі ўльтраправых і хуліганы могуць працягваць беспарадкі ў гэтыя выходныя.
Лондан PAP/EPA/ANDY RAIN

Падпалены паліцэйскі ўчастак і машына, трое паліцэйскіх параненыя і восем чалавек арыштаваныя – гэта наступствы беспарадкаў, якія ўспыхнулі ў Сандэрлендзе на паўночным усходзе Англіі ў пятніцу ўвечары пасля забойства трох дзяўчат у Саўтпорце каля Ліверпуля ў панядзелак.

Гэта чарговыя беспарадкі, звязаныя з нападам 17-гадовага падлетка руандыйскага паходжання, якія адбыліся ў аўторак у Саўтпорце, а ў сераду – у Лондане і Хартлпуле на паўночным усходзе Англіі.

У панядзелак Аксель Рудакубана ўварваўся ў дзіцячы клас ёгі і танцаў у Саўтпорце, забіўшы трох дзяўчынак і параніўшы восем іншых дзяцей і двух дарослых.

Паліцыя па ўсёй краіне знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці на фоне асцярог, што прыхільнікі ўльтраправых і хуліганы могуць працягваць беспарадкі ў гэтыя выходныя. У прыватнасці, узмацняецца ахова мячэцяў, што звязана з тым, што першапачаткова паступалі ілжывыя паведамленні аб тым, што выканаўца тэракту ў Саўтпорте – нелегал і мусульманін.

Пятнічныя беспарадкі ў Сандэрлендзе пачаліся каля мясцовай мячэці. Іх удзельнікі закідвалі паліцыянтаў, якія ахоўвалі мячэць, камянямі, бляшанкамі і іншымі прадметамі, а калі службы паспрабавалі выцесніць хуліганаў, пачаліся сутычкі.

Падчас беспарадкаў быў атакаваны і падпалены паліцэйскі ўчастак, дэманстранты таксама перавярнулі дагары нагамі і падпалілі адну машыну. З-за беспарадкаў, якія працягваюцца ў горадзе, прыпынены рух цягнікоў і аўтобусаў.

Паліцыя абвясціла, што на дадзены момант арыштаваныя восем чалавек, трое афіцэраў дастаўлены ў шпіталь з-за раненняў, адзін з іх ужо выпісаны.

ав