Беларуская Служба

Прэзідэнт Венесуэлы анансаваў жорсткія пакаранні для ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў

04.08.2024 12:41
Учора Нацыянальны выбарчы савет Венесуэлы афіцыйна пацвердзіў перамогу Нікаласа Мадуры.
Пратэсты ў ВенесуэлеPAP/EPA/AILEN DIAZ

Венесуэльская апазіцыя і міжнародная супольнасць не згодныя з вынікамі выбараў, паводле якіх перамог кандыдат ад апазіцыі Эдмунда Гансалес. Тысячы прыхільнікаў апазіцыі выходзяць на вулічныя дэманстрацыі.

Падчас мітынгу ў сталіцы Каракасе Мадура абвясціў, што правасуддзе будзе ўсталявана ў дачыненні да пратэстоўцаў:

-На тое, што адбываецца, адгукнецца адзінства грамадзян, войска і міліцыі. Мы будзем кантраляваць гэты фашысцкі рух у адпаведнасці з канстытуцыяй і адновім мір. Ужо затрымана 2 тысячы чалавек. Іх адвязуць у турмы Торакон і Такуіта і пакараюць як мага сурова.

Акрамя Каракаса, дэманстрацыі прыхільнікаў апазіцыі прайшлі ў Валенсіі, Маракайба і Сан-Крыстабалі.

ав