Беларуская Служба

Дзевяць супрацоўнікаў ААН маглі мець дачыненне да атакі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка

06.08.2024 17:30
Усе яны будуць звольненыя пасля расследавання, распачатага на падставе ізраільскіх абвінавачванняў.
Сцяг ААНГрамадскі набытак

Арганізацыя Абʼяднаных Нацый абвясціла, што дзевяць супрацоўнікаў Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім бежанцам і арганізацыі работ (БАПОР) маглі мець дачыненне да нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Намеснік прэс-сакратара ААН Фархан Хак пацвердзіў, што ўсе яны будуць звольненыя пасля расследавання, распачатага на падставе ізраільскіх абвінавачванняў.

«У дачыненні да гэтых дзевяці выпадкаў доказы, прадстаўленыя ў падтрымку сцвярджэнняў аб датычнасці супрацоўнікаў БАПОР да ўзброеных нападаў 7 кастрычніка 2023 года, могуць, калі яны будуць пацверджаны, стаць фактычнай асновай для высновы, што супрацоўнікі БАПОР маглі ўдзельнічаюць у паводзінах, якія падлягаюць пакаранню ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі», – заявіў намеснік прэс-сакратара ААН Фархан Хак падчас прэс-канферэнцыі. Ён дадаў, што «гэтыя дзевяць спраў перададзеныя на разгляд».

Паводле звестак ізраільскага боку, супрацоўнікі Агенцтва ААН па справах палестынскіх бежанцаў прымалі ўдзел у кастрычніцкай атацы на Ізраіль, у выніку якой былі забітыя прыкладна 1 200 чалавек і яшчэ 250 былі выкрадзены ў Сектар Газа ў якасці закладнікаў.

Аднак Упраўленне ўнутранага кантролю ААН не змагло самастойна пацвердзіць сапраўднасць інфармацыі, прадстаўленай Ізраілем.

IAR/аз

МЗС Польшчы заклікае адмовіцца ад паездак на Блізкі Усход

06.08.2024 11:00
Прычына - эскалацыя напружанасці паміж Ізраілем і Іранам.

Германія гатовая да эвакуацыі сваіх грамадзян з Лівана

06.08.2024 15:02
Гэта ў сувязі з магчымай эскалацыяй сітуацыі на Блізкім Усходзе.