Тым часам гаворыцца пра тое, што ўкраінцы могуць адкрыць чарговы ўчастак наступу ў РФ. Нягледзячы на заявы, расіяне пакуль не могуць справіцца з нечаканым украінскім наступам у Курскай вобласці.
Тым часам украінцы з Сумшчыны могуць атакаваць і суседнюю Белгарадскую вобласць.
Неафіцыйна яны занялі там адну з памежных вёсак, а расійскія ўлады загадалі эвакуіраваць частку жыхароў рэгіёну. Як адзначае ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка, магчымае адкрыццё наступных участкаў украінскага наступу. Як ён падкрэслівае, украінцы павінны працягваць дэстабілізаваць сітуацыю ў наступных расійскіх абласцях – Белгарадскай і Бранскай, а таксама праводзіць далейшыя атакі, якія будуць балючыя для расіян.
Адна з задач расійскага наступу – прымусіць расіян вывесці частку сваіх войскаў з Данбасу. Там украінская армія абараняе свае пазіцыі, але расіяне павольна, але ўпэўнена рухаюцца наперад.
IAR/ав