Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты ўсё больш набліжаюцца да катастрофы. Менавіта таму ён і балатуецца ў прэзідэнты, каб, як той казаў, выратаваць Амерыку.
У размове з Ілонам Маскам, якая вялася на платформе X, былы прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна аднавіць дух «амерыканскай мары».
«Мы будзем заахвочваць кампаніі прыходзіць у нашу краіну, а не пакідаць яе», — сказаў кандыдат ад рэспубліканцаў. «Мы дамо велізарныя стымулы, мы хочам, каб кампаніі будаваліся тут, а не ў іншых месцах. Мы хочам ствараць працоўныя месцы. Гаворка ідзе пра «амерыканскую мару». Людзі патрабуюць заахвочвання. Тады яны будуць любіць сваё жыццё», - дадаў Трамп..
Дональд Трамп запэўніў, што зоймецца найважнейшымі праблемамі ЗША - фінансавымі, міграцыйнымі, гвалтам на вуліцах і пагаршэннем адукацыі. Ён паўтарыў, што хоча спыніць канфлікты ва Украіне і на Блізкім Усходзе. Ён заявіў, што вайна ва Украіне можа перарасці ў глабальны канфлікт.
«Украіне не хапае прызыўнікоў, таму яна выкарыстоўвае на фронце маладых і старэйшых. Таму мы знаходзімся ў складанай сітуацыі. Я мог гэтага прадухіліць, і мудры прэзідэнт мог гэтага прадухіліць», — сказаў Дональд Трамп.
«Словы ж Джо Байдэна былі жахлівымі. Калі ён агучваў тыя дурныя пагрозы, я падумаў, што «гэты хлопец пачне вайну». І цяпер канфлікт ва Украіне можа перарасці ў Трэцюю сусветную вайну. І сітуацыя на Блізкім Усходзе таксама. Такіх канфліктаў шмат», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.
Трамп сказаў, што некаторыя палітыкі ў ЗША ўяўляюць большую пагрозу, чым Кітай і Расія. «Калі ў нас будзе мудры прэзідэнт, у нас не будзе праблем з гэтымі краінамі», — запэўніў палітык-рэспубліканец.
ПР/юл