Армія Ізраілю сцвярджае, што з пачатку вайны ў сектары Газа яна «ліквідавала» больш за 17 тысяч членаў тэрарыстычных арганізацый. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Арміі абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) контр-адмірал Даніэль Хагары:
-Армія абароны Ізраілю працягвае баі ў сектары Газа, праводзячы аперацыі ў Рафаху, Хан-Юнусе і цэнтральнай частцы Газы - атакуючы паўсюль. На сённяшні дзень мы ліквідавалі больш за 17 тысяч тэрарыстаў. Значным дасягненнем стала знішчэнне на мінулым тыдні паўсотні падземных шляхоў у раёне філадэльфійскага калідора. Мы арыентуемся на выяўленне, абясшкоджванне і знішчэнне падземнай інфраструктуры ў гэтай зоне.
Паводле звестак палестынскага боку, з пачатку вайны ў сектары Газа загінулі больш за 40 тысяч палестынцаў, большасць з іх мірныя жыхары, больш за 92 тысячы атрымалі раненні. Вайна пачалася 7 кастрычніка мінулага года з нападу ХАМАС на Ізраіль, у выніку якога загінулі каля 1200 чалавек і выкрадзены каля 240.
ав