Беларуская Служба

Аўстралія і Інданезія заключылі абаронную дамову

20.08.2024 09:26
Аўстралійскія ўлады лічаць новыя дамоўленасці адным з найбольш важных стратэгічных дакументаў - з часу заключэння двухбаковага пагаднення ў сферы бяспекі ў лістападзе 2006 года.
Nils Versemann Shutterstock
Nils Versemann/ ShutterstockІлюстрацыя

Аўстралія і Інданезія заключылі пагадненне аб абаронным супрацоўніцтве. Пра гэта заявіў у аўторак, 20 жніўня, прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанезэ.

Размова ідзе аб абнаўленні абароннага пакта 2012 года. Аўстралійскія ўлады лічаць новыя дамоўленасці адным з найбольш важных стратэгічных дакументаў - з часу заключэння двухбаковага пагаднення ў сферы бяспекі ў лістападзе 2006 года.

«Гэта гістарычная дамова стане жыццёва важнай асновай для нашых дзвюх краін у падтрыманні бяспекі адзін аднаго», - указаў прэм'ер Энтані Альбанезе, дадаўшы, што афіцыйнае падпісанне пагаднення чакаецца ў найбліжэйшыя дні.

Новы дакумент, у прыватнасці, рэгулюе параметры сумесных вучэнняў сіл абароны дзвюх краін. Пагадненне важнае на фоне няпростай сумеснай гісторыі, падчас якой узаемадзеянне ў сферы бяспекі рэгулярна занепадала з-за дыпламатычных і палітычных рознагалоссяў.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Альбанезе і міністр абароны Рычард Марлз прымаюць абранага прэзідэнта Інданезіі Прабава Субіянта ў Канберы з 19 па 20 жніўня. Гэта першы візіт Субіянта ў Аўстралію пасля ўсеагульных выбараў у Інданезіі ў лютым.

Бакі абмяркоўваюць аспекты для далейшага ўзаемадзеяння ў сферы эканомікі, бяспекі і экалогіі. Сёлета абедзве дзяржавы адзначаюць 75-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

pap/dw/эж