Ваеннаслужачыя Каралеўскай арміі Даніі ўзмацняюць шматнацыянальную брыгаду НАТА ў Латвіі. Дацкае падраздзяленне будзе налічваць каля 800 вайскоўцаў, і гэта будзе другі замежны кантынгентам па колькасці асабовага складу пасля канадскага, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:
— На цырымоніі сустрэчы вайскоўцаў батальёна Каралеўскіх узброеных сіл Даніі на ваеннай базе Адажы міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс заявіў, што датчане ўзмоцняць шматнацыянальную брыгаду і павысіць яе здольнасць неадкладна рэагаваць на пагрозы.
«Прыбыццё дацкіх вайскоўцаў у Латвію таксама палепшыць сілы і сродкі стрымлівання Альянсу», — дадае палкоўнік Нацыянальных узброеных сіл Латвіі Райвіс Мельніс.
«Наш батальён мае на ўзбраенні супрацьтанкавую зброю, танкі, механізаваную частку і снайпераў», — сказаў дацкі камандуючы падпалкоўнік Томас Нюхольм Ёргенсэн. Дацкія вайскоўцы ўжо двойчы прысутнічалі ў Латвіі. У тым ліку іх кантынгент уваходзіў у склад механізаванага злучэння сухапутных войск.
Шматнацыянальную брыгаду НАТА ў Латвіі ўзначальваюць канадцы. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны брыгада была ўзмоцнена вайскоўцамі з ЗША, Канады і Іспаніі. У складзе баявой групы таксама вайскоўцы з іншых краін, у тым ліку з Польшчы.
iar/эж