Улады Будапешта накіравалі ў Брусэль ліст з тлумачэннямі. Іх запытала ў пачатку месяца еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан.
Уключэнне расіян і беларусаў у праграму працоўных віз, што палягчае ім уезд у Венгрыю і, адпаведна, у Шэнгенскую зону, выклікала абурэнне і заклапочанасць у Еўропе. Пра гэта выразна заявіў камісар унутраных спраў у лісце ўраду ў Будапешце, у якім гаворыцца аб забеспячэнні лёгкага доступу ў ЕС для патэнцыйных расійскіх шпіёнаў і дыверсантаў.
У адказ міністр унутраных спраў Венгрыі Шандар Пінтэр напісаў, што расіяне і беларусы, на якіх распаўсюджваюцца візавыя спрашчэнні, праходзяць такія ж працэдуры праверкі, што і асобы, якія звяртаюцца з просьбай аб знаходжанні ў Венгрыі. Ён запэўніў, што нацыянальныя карты расіянам і беларусам выдаюцца ў адпаведнасці з правіламі ЕС з улікам магчымых пагроз бяспекі.
Венгерскі міністр таксама напісаў, што Венгрыя абараняе нацыянальную бяспеку, а таксама бяспеку Шэнгенскай зоны, і прыклаў да ліста падрабязныя адказы на 13 пытанняў камісара па ўнутраных справах. Еўрапейская камісія пацвердзіла, што атрымала ліст і адкажа пасля ўважлівага вывучэння адказаў.
IAR/вх