Беларуская Служба

Фінляндыя: памежнікі могуць сачыць за мабільнымі тэлефонамі на мяжы з Расіяй

22.08.2024 16:01
У красавіку, каб супрацьстаяць міграцыйнаму крызісу, урад Фінляндыі закрыў мяжу з Расіяй на нявызначаны тэрмін.
Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цяпер памежная служба Фінляндыі можа выкарыстоўваць радыёманіторынг на мяжы з Расіяй. Гэта азначае, што пасля закупкі адпаведнага абсталявання памежнікі змогуць, напрыклад, адсочваць перамяшчэнне мабільных тэлефонаў каля мяжы — як з фінскага, так і з расійскага боку.

Паводле фінскіх памежнікаў, такая магчымасць спатрэбіцца ў сітуацыях мэтавай міграцыі. Так можна будзе ацаніць, дзе і колькі людзей спрабуюць перасекчы мяжу.



У той жа час фінскія памежнікі не будуць мець права перахопліваць паведамленні або ідэнтыфікаваць карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. З дапамогай сродкаў радыёманіторынгу можна будзе таксама адсочваць беспілотнікі.

У красавіку ўрад Фінляндыі закрыў мяжу з Расіяй на нявызначаны тэрмін, каб супрацьстаяць міграцыйнаму крызісу.

IAR/аз