Гэта рэакцыя на працяглую спрэчку і штраф, які Венгрыя павінна заплаціць за сваё заканадаўства па бежанцах.
У чэрвені Еўрапейскі суд аштрафаваў Венгрыю на адзін мільён еўра ў дзень за тое, што яна не змяніла закон аб прадстаўленні прытулку.
Урад у Будапешце шукае прававыя сродкі, каб аспрэчыць гэтае рашэнне. Штраф яны пакуль не плацяць, але Еўракамісія можа спагнаць яго з субсідый, якія павінны Венгрыі. Значная іх частка ўсё роўна прыпыненая ў сілу працэдуры праверкі законнасці дзеянняў венгерскага ўрада.
«Вугоршчына не хоча бясконца плаціць штодзённыя штрафы, але калі мы прайграем, то ўпусцім жадаючых і прапануем ім квіток у адзін канец у Брусэль, дзе яны спакойна абмяркуюць сваю дапамогу з Еўракамісіяй», — сказаў на сённяшняй прэс-канферэнцыі кіраўнік кабінета прэм'ер-міністра Венгрыі Гергелі Гульяс.
Чыноўнік дадаў, што венгерскі ўрад гатовы дасягнуць пагаднення. Аднак Будапешт не збіраецца змяняць сваю палітыку, згодна з якой, мігрантаў не павінна пускаць у Еўрасаюз.
Закон, які, на думку Суда ЕС, парушае прынцыпы вяршэнства права Супольнасці, дазваляе, сярод іншага, трымаць нелегальных мігрантаў у транзітных зонах на мяжы.
ПР/юл