Беларуская Служба

На прыбіранне графіці Вільня выдаткуе паўтара мільёна еўра

24.08.2024 18:32
У Вільні ўлады вырашылі навесці парадак ды прыбраць нелегальна намаляваныя графіці на сценах будынкаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Gts

У Вільні ўлады вырашылі навесці парадак ды прыбраць нелегальна намаляваныя графіці на сценах будынкаў. Малюнкі, якія знявечваюць гарадскія і жылыя дамы, будуць выдаляцца. Таксама ўлады абвяшчаюць барацьбу з тымі, хто ў будучым такім чынам хоча псаваць гарадскія фасады.

У бліжэйшыя месяцы віленскія ўлады хочуць прыбраць з грамадскай прасторы горада больш за 22 тысячы квадратных метраў незаконных малюнкаў і надпісаў. «Плошча, якая будзе ачышчана, у шэсць разоў большая, чым раней, калі вяліся падобныя працы», — адзначае віленскае самакіраванне.

Кошт работ складзе больш за паўтара мільёна еўра.

Больш за тое, мэр горада Валдас Бенкунскас заявіў, што вандалы надакучылі сталіцы Літвы і яна пачне з імі змагацца. Гэты працэс павінен быць скаардынаваны з супрацоўнікамі паліцыі. Акцэнт трэба рабіць на адсочванні і затрыманні такіх людзей, каб уся супольнасць адчувала ціск і ўсведамляла, што рызыка быць злоўленым высокая.

IAR/вх