Беларуская Служба

Талібы забараняюць ММА ў Афганістане

29.08.2024 15:34
На іх думку, гэты від спорту супярэчыць законам ісламу.
ММАAutorstwa Lee Brimelow - cropped from DSC_0029, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2690137

Урад афганскіх талібаў забараніў займацца змешаным адзінаборствам (таксама MMA — ад англ. mixed martial arts). На іх думку, гэты від спорту супярэчыць законам ісламу. У інтэрв'ю мясцоваму вяшчальніку TOLOnews прадстаўнік спартыўных улад Талібана заявіў, што ММА занадта жорсткі і стварае рызыку смерці.

Забарона была выдадзена афганскай паліцыяй маралі ў Міністэрстве садзейнічання цноце і прадухіленні дрэнным звычаям.



ММА - папулярны від спорту сярод маладых афганцаў. Афганская федэрацыя змешанага адзінаборства была заснаваная ў 2008 годзе. Аднак з моманту прыходу да ўлады талібаў у 2021 годзе спартсмены знаходзяцца пад пастаянным наглядам уладаў, а таксама рэпрэсіямі.

Спаборніцтвы былі фактычна забароненыя ў гэты час з увядзеннем законаў, якія забараняюць «плясканне па твары». Цяперашні загад аб поўнай забароне практыкі ММА быў выдадзены пасля расследавання адпаведнасці гэтага віду спорту законам шарыяту.

IAR/аз

У Афганістан не пусцілі спецпрадстаўніка ААН

21.08.2024 09:50
Урад Талібану адмовіўся пусціць у Афганістан спецыяльнага пасланніка ААН Рычарда Бенета, задачай якога з'яўляецца назіранне за выкананнем правоў чалавека ў краіне.