Беларуская Служба

Вялікабрытанія разглядае магчымасць пашырэння забароны на курэнне

29.08.2024 17:30
Кіраўнік брытанскага ўрада адзначыў, што курэнне становіцца прычынай 80 тысяч смяротных зыходаў у год.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Вялікабрытаніі разглядае магчымасць пашырэння забароны на курэнне. Прэм'ер-міністр Кір Стармер пацвердзіў, што рашэнне павінна зменшыць колькасць смерцяў, звязаных з курэннем тытуню.

Згодна з новымі правіламі, курэнне можа быць забаронена ў пабах, рэстаранах пад адкрытым небам, а таксама на панадворках бальніцаў і спартыўных установаў.

Кіраўнік брытанскага ўрада адзначыў, што курэнне становіцца прычынай 80 тысяч смяротных зыходаў у год.



Эксперты ў галіне аховы здароўя ўспрынялі план брытанскага ўрада з задавальненнем. Аднак некаторыя міністры выказалі занепакоенасць уплывам забароны на сектар паслуг.

Пакуль незразумела, ці будзе забарона распаўсюджвацца на ўсю Вялікабрытанію ці толькі на Англію.

IAR/аз

Вірусолаг: Неабходна спыніць вірус воспы малпаў. Новы штам больш агрэсіўны

16.08.2024 13:08
«Нам трэба хутка прыняць усе лячэбныя і прафілактычныя меры, каб пазбегнуць глабальнага распаўсюджвання віруса».