Беларуская Служба

Платформа X прыпынена ў Бразіліі

31.08.2024 09:02
Бразільскія карыстальнікі x.com (раней Twitter) не змогуць увайсці на платформу, а людзі, якія спрабуюць абыйсці забарону з дапамогай кліентаў VPN, падвяргаюцца штрафу ў памеры 50 тысяч долараў.
 X
Платформа X прыпынена ў БразілііHenry Franklin / Shutterstock.com

Вярхоўны суд Бразіліі прыпыніў дзейнасць платформы сацыяльных сетак X у краіне. Прычынай стала невыкананне тэрміну прызначэння юрыдычнага прадстаўніка кампаніяй Ілана Маска і нявыплачаныя штрафы.

Суд загадаў «неадкладна і цалкам прыпыніць» дзейнасць x.com (раней Twitter) і выдаліць прыкладанне X з інтэрнэт-крам даступных у Бразіліі да таго часу, пакуль кампанія не выканае пастановы суда і не заплаціць усе штрафы.

Цяпер бразільскія карыстальнікі x.com (раней Twitter) не змогуць увайсці на платформу, а людзі, якія спрабуюць абыйсці забарону з дапамогай кліентаў VPN, падвяргаюцца штрафу ў памеры 50 тысяч долараў.

Канфлікт паміж x.com і ўладамі Бразіліі доўжыцца з красавіка, калі кампанію Ілона Маска абвінавацілі ў распаўсюдзе дэзынфармацыі. Уладальнік платформы тады раскрытыкаваў рашэнне суда, заявіўшы, што яно палітычна матываванае і парушае прынцыпы свабоды слова.
яс/IAR