Беларуская Служба

Працягваюцца жаночыя пратэсты ў Турцыі

13.10.2024 14:35
Некалькі сотняў чалавек пратэставалі ў Турцыі з-за хвалі забойстваў жанчын у гэтай краіне.
  .
Пратэсты ў Турцыі. Ілюстрацыйны здымакERDEM SAHIN/PAP/EPA

Дэманстрацыі сталі адказам на нядаўняе забойства дзвюх маладых жанчын у Стамбуле. Як перадае карэспандэнт AFP, некалькі сотняў чалавек у Стамбуле скандавалі лозунгі, якія асуджаюць прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і яго ісламскую партыю АКP. «Вы — урад, які дазваляе забіваць маладых дзяўчат», — сказаў адзін з арганізатараў мітынгу Гюнэс Фадзіме Аксахін.

Падобныя акцыі пратэсту праходзілі кожны дзень на працягу тыдня па ўсёй Турцыі, асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках.

Паводле ацэнак, у гэтым годзе ў краіне з насельніцтвам 85 мільёнаў чалавек адбылося 299 забойстваў жанчын, прычым больш за 160 забойстваў афіцыйна кваліфікуюцца як самагубствы або няшчасныя выпадкі.

У 2021 годзе Турцыя выйшла з Канвенцыі Савета Еўропы аб прадухіленні гвалту ў адносінах да жанчын, вядомай як Стамбульская канвенцыя.

ПР/юл