Беларуская Служба

Адзін чалавек загінуў і дзевяць параненыя ў страляніне ў ЗША

13.10.2024 11:12
Страляніна адбылася паміж наведвальнікамі штогадовага свята вяртання дадому ва Універсітэце Тэнэсі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Adam Ihse Dostawca: PAP/EPA

Каля Універсітэта штата Тэнэсі (TSU) адбылася страляніна, паведаміла паліцыя. Паводле дадзеных Дэпартамента паліцыі Нэшвіла (MNPD), у суботу ўвечары адбылася страляніна паміж наведвальнікамі штогадовага свята вяртання дадому ва Універсітэце Тэнэсі.

«У выніку страляніны было 10 пацверджаных ахвяр, адна з якіх памерла. Пяцёра чалавек былі дастаўлены на машынах хуткай дапамогі ў мясцовыя бальніцы, яшчэ пяцёра былі дастаўлены на асабістых аўтамабілях», — сказала Брук Рыз, супрацоўнік прэсавай службы MNPD.

Паліцыя таксама апублікавала інфармацыю на платформе сацыяльных сетак X аб тым, што 24-гадовы мужчына загінуў, а сярод параненых ёсць 12-гадовая дзяўчынка і дзве 14-гадовыя дзяўчынкі, якія былі дастаўлены ў педыятрычную бальніцу Вандэрбільта. На месцы здарэння знойдзена агнястрэльная зброя. Паводле папярэдніх звестак, пры стральбе быў выкарыстаны пісталет.

Свята «Вяртанне дадому» (Homecoming) у ТДУ апісваюць як грандыёзнае свята восені. Урачыстасць ядноўвае студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і мясцовую супольнасць, каб «адзначыць школьны дух, гонар і традыцыі». Святкаванні ўключаюць розныя мерапрыемствы, у тым ліку: парад, матч па амерыканскім футболе і культурныя мерапрыемствы.

PAP/юл