Беларуская Служба

Місія UNIFIL застаецца ў Ліване нягледзячы на ​​атакі і ціск з боку Ізраіля

14.10.2024 07:45
Напады на вайскоўцаў міжнародных сіл могуць лічыцца ваенным злачынствам, кажа генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
 UNIFIL
Місія UNIFIL застаецца ў Ліване нягледзячы на атакі і ціск з боку ІзраіляPAP/EPA/STRINGER

Нягледзячы на ​​атакі і ціск Ізраіля вайскоўцы міратворчай місіі ААН у Ліване UNIFIL застаюцца на сваіх пазіцыях, заяўляюць у арганізацыі. Ізраільскія жаўнеры зноў перасеклі «блакітную лінію» ў Ліване, а ізраільскія танкі прарваліся праз браму базы ў Раміі і праводзілі абстрэл з яе.

 

У сваю чaрагу,  прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху заклікаў генсакратара ААН вывесці міратворчую місію з Лівана.

У ААН запэўнілі, што UNIFIL прымае ўсе магчымыя меры, каб гарантаваць бяспеку міратворцам. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш падкрэсліў, што вайскоўцы міжнародных сіл не могуць быць аб'ектам нападаў, а такія паводзіны могуць лічыцца ваенным злачынствам.

Камандаванне місіі патрабуе тлумачэнняў здарэння, якое называе «шакавальным парушэннем» міжнароднага права і рэзалюцый ААН.

Прэм'ер-міністр Ізраіля ў сваёй прамове заявіў, што міратворцы ў цяперашні час з'яўляюцца закладнікамі Хезбалы.

IAR/аз