Беларуская Служба

Ад пачатку вайны ў сектары Газа загінулі прынамсі 42, 5 тысячы палесцінцаў

18.10.2024 19:23
ХАМАС не вызваліць закладнікаў, пакуль Ізраіль не адступіць з Сектара Газа.
Сектар Газа EPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Ад пачатку вайны ў сектары Газа загінулі прынамсі 42, 5 тысячы палесцінцаў. Пра гэта паведаміла мясцовае Міністэрства аховы здароўя і адзначыла, што 99, 5 тысячы чалавек атрымалі раненні.

Вайна ў сектары Газа пачалася 7 кастрычніка мінулага года з нападу тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль. Армія Ізраіля пачала аперацыю ў адказ у сектары Газа, а дзясятак дзён таму ўвайшла ў паўднёвы Ліван.

ХАМАС заявіў, што не вызваліць закладнікаў, пакуль Ізраіль не спыніць баявых дзеянняў у сектары Газа.

Тым часам сусветныя лідары, каментуючы смерць лідара ХАМАС Ях’і Сінвара, падкрэслілі, што разглядаюць гэта як шанец для міру.

«Закладнікаў мы не вернем, пакуль не спыніцца агрэсія супраць нашага народу ў сектары Газа, пакуль не адбудзецца поўны вывад ізраільскіх войскаў з гэтай тэрыторыі, а нашыя героі не будуць вызваленыя з турмаў акупанта»,  — сказаў на відэазапісе наследнік забітага ізраільскім войскам лідара ХАМАС Халіл аль-Хая.

«Гэта добры дзень для свету»,  — пракаментаваў раней смерць лідара ХАМАС прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён дадаў, што ключавая перашкода для спынення агню ў Газе і вызвалення закладнікаў была ліквідаваная.

IAR/яс