Міністр замежных спраў Францыі заявіў, што яго краіна адкрытая для прапановы хуткага ўступлення Украіны ў НАТА.
Жан-Ноэль Баро, які знаходзіўся з візітам у Кіеве, дадаў, што гэтае пытанне патрабуе дадатковых кансультацый з іншымі членамі альянсу.
Таксама Жан-Ноэль Баро пракаментаваў інфармацыю аб тым, што Паўночная Карэя можа адправіць сваіх вайскоўцаў ва Украіну.
Кіраўнік МЗС Францыі адзначыў, што калі гэта апынецца праўдай, то гэта прывядзе да сур’ёзнай эскалацыі цяперашняга канфлікту і стане доказам таго, што Масква не спраўляецца з гэтай вайной.
Візіт французскага палітыка ў Кіеў працягнецца да заўтра.
IAR/яс