Беларуская Служба

У Сектары Газа загінулі больш за 40 тысяч чалавек

20.10.2024 17:38
   ,  ,     -,   , 20  2024 .
Пажарныя змагаюцца з агнём, выкліканым ракетамі, выпушчанымі з Лівана каля Рош-Піны, на поўначы Ізраіля, 20 кастрычніка 2024 г. EPA/ATEF SAFADI/PAP

З пачатку вайны ў сектары Газа там загінулі 42 603 палестынцы. Такія дадзеныя прадставіла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Пацярпелі 99 795 палестынцаў.

Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла, што ў выніку ўчорашняга ізраільскага авіяўдару па Бейт-Лахіджа загінулі 87 чалавек. Пакуль вядома пра 73 ахвяры.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ізраільская авіяцыя бамбавала густанаселеныя раёны горада, размешчанага ў паўночнай частцы палестынскага анклава. Дзясяткі людзей атрымалі раненні, большасць з іх жанчыны і дзеці.

Вайна ў сектары Газа пачалася 7 кастрычніка мінулага года пасля нападу тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на тэрыторыю Ізраіля. У адказ армія Ізраіля пачала аперацыю ў Сектары Газа, а не так даўно ваенныя дзеянні пашырылі на паўднёвы Ліван.

Ізраільскае войска абвясціла, што ў выніку сённяшніх авіяўдараў па Ліване загінулі тры камандзіры «Хезбалы». Ізраільскія ваенна-паветраныя сілы таксама атакавалі камандны цэнтр «Хезбалы», штаб-кватэру разведкі і падземную фабрыку зброі ў Бейруце. У арміі падкрэслілі, што авіяўдары наносіліся паводле дадзеных разведкі. «Хезбала» не каментуе гэтую інфармацыю.

IAR/вх