Беларуская Служба

Шакавальны крок мільярдэра. Маск будзе раздаваць мільён долараў у дзень

21.10.2024 16:56
Каментатары абвінавачваюць генеральнага дырэктара Tesla, які падтрымлівае Трампа, у спробе купіць галасы за свайго кандыдата. 
Дональд ТрампPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Мільярдэр Ілон Маск абвясціў, што да дня выбараў у ЗША кожны дзень будзе раздаваць адзін мільён долараў аднаму з зарэгістраваных выбаршчыкаў з ключавых штатаў, якія падпішуць яго палітычную петыцыю. Ініцыятыва паплечніка Дональда Трампа выклікае вялікія юрыдычныя спрэчкі.

Ілон Маск, стваральнік SpaceX і Tesla, адзін з найбагацейшых людзей на Зямлі, выставіў першы чэк на мільён долараў у суботу падчас перадвыбарчага мітынгу ў сталіцы Пенсільваніі Гарысбергу. Грошы атрымаў адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Мільярдэр абвясціў, што кожны дзень да дня выбараў 5 лістапада выплачваць суму зарэгістраваным выбаршчыкам, якія падпішуць яго петыцыю аб «канстытуцыйных правах» і праве на валоданне агнястрэльнай зброяй. Гэта адзін са спосабаў мільярдэра прыцягнуць як мага больш людзей, якія падтрымліваюць Дональда Трампа.

Петыцыя даступная для выбаршчыкаў у сямі ключавых штатах, якія вырашаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Дагэтуль кожны выбаршчык, які падпісаў петыцыю Маска, павінен быў атрымаць 47 долараў за свой подпіс і подпіс тых, каго ён заклікаў зрабіць гэта. Выключэннем з'яўляецца Пенсільванія, якая лічыцца найважнейшым штатам на прэзідэнцкіх выбарах, дзе Маск зараз праводзіць больш за ўсё часу - там да панядзелка сума складала 100 долараў.

Удзел Маска ў выбарчай кампаніі вельмі спрэчны. Каментатары абвінавачваюць генеральнага дырэктара Tesla, які падтрымлівае Трампа, у спробе купіць галасы за свайго кандыдата. Сумневы ў законнасці гэтай практыкі выказаў у нядзелю губернатар Пенсільваніі, дэмакрат Джош Шапіра, які ў інтэрв'ю тэлеканалу NBC заявіў, што тое, што робіць Маск, «глыбока хвалюе» і што пракуратура павінна разабрацца ў гэтым. Федэральны закон забараняе прапаноўваць грошы выбаршчыкам, каб схіліць іх да галасавання.

money.pl/ав