Беларуская Служба

Абвінавачванне Рамана Паланскага ў сексуальным гвалце ў 1970-х гадах было знята

23.10.2024 08:10
Рэжысёр адмаўляў здзяйсненне злачынства.
Roman Polański
Roman PolańskiDenis Makarenko / Shutterstock.com

Сусветна вядомы польска-французскі рэжысёр Раман Паланскі не паўстане перад судом за сексуальны гвалт над непаўналетняй у 1970-я гады. Адвакат рэжысёра паведаміў, што справа скончылася пазасудовым пагадненнем і пазоў адкліканы.

Суд павінен быў разглядаць справу аб нібыта згвалтаванні, учыненым Раманам Паланскім у 1973 годзе, непаўналетняй. У пазове апісваецца, як рэжысёр адвёў дзяўчыну на абед у рэстаран Лос-Анджэлеса, спіў яе, а потым адвёз да сябе дадому, дзе прымусіў займацца сексам.

Грамадзянскі пазоў, у якім патрабавалася кампенсацыя шкоды, быў пададзены ў чэрвені 2023 года, і суд павінен быў разгледзець справу ў жніўні наступнага года. Адвакат Рамана Паланскі абвясціў, што «бакі дамовіліся аб урэгуляванні прэтэнзій».

Рэжысёр адмаўляў здзяйсненне злачынства.
IAR/яс