Машынапіс з запісамі і эскізамі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы будзе прададзены за адзін мільён дзвесце пяцьдзесят тысяч долараў.
Копія была створана ў Нью-Ёрку, дзе аўтар «Маленькага прынца» застаўся ў сувязі з акупацыяй Францыі нацысцкай Германіяй.
Гэта адзін з трох вядомых машынапісаў кнігі.
Копія змяшчае рукапісныя нататкі і замалёўкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Яго плануецца прадаць на фестывалі мастацтваў у Абу-Дабі ў лістападзе.
IAR/вх