Беларуская Служба

У Грузіі пачаліся парламенцкія выбары, ЕС назірае за падзеямі

26.10.2024 11:15
Сёння ў Грузіі праходзяць парламенцкія выбары. Еўрасаюз уважліва сочыць за імі.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z Youtube/Euronews

У Грузіі сёлета ўвялі рэпрэсіўны закон аб так званых замежных агентах на ўзор расійскага, накіраваны супраць няўрадавых арганізацый, запалохванне ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый.

У дакуменце, які Еўракамісія накіравала ў краіны ЕС некалькі месяцаў таму, гаворыцца, што дзеянні цяперашняга ўраду ў Тбілісі супярэчаць дэклараваным імкненням Грузіі далучыцца да ЕС.

Таксама было адзначана, што пераважная большасць грузінскага грамадства па-ранейшаму з'яўляецца праеўрапейскай і парламенцкія выбары вырашаць будучыню краіны.

Калі выбары будуць сфальсіфікаваныя або калі пральецца кроў, то краіны ЕС прыпыняць бязвізавы рэжым з Грузіяй і прыпыненне працэсу ўступлення ў ЕС стане фактам.

IAR/вх