Беларуская Служба

Расія ловіць рыбу ў Балтыйскім моры без абмежаванняў

20.11.2024 17:36
Летась Расія вылавіла 800 тон гэтай рыбы, а ўвесь Еўрасаюз — 190 тон.
Рыбацкія сеткіpixabay.com

Расія ігнаруе правілы па абмежаванні лоўлі траскі ў Балтыйскім моры і вылоўлівае ў чатыры разы больш, чым краіны ЕС. Тым часам некаторыя краіны Супольнасці прапануюць увесці санкцыі на імпарт расійскай рыбы. Аднак гэта можа пашкодзіць інтарэсам польскіх перапрацоўшчыкаў, якія імпартуюць 90% сыравіны з-за мяжы.

Пытанне абмяркоўвалася ў парламенцкім камітэце марской эканомікі і ўнутранага суднаходства ЕС.

Строгія абмежаванні на вылаў траскі ў ЕС дзейнічаюць ужо некалькі гадоў для абароны віду. Летась Расія вылавіла 800 тон гэтай рыбы, а ўвесь Еўрасаюз — 190 тон.

У канцы кастрычніка Расія выйшла з Міжнароднага савета па даследаванні мора. Раней яна выйшла з Рады дзяржаў Балтыйскага мора. Яе адхілілі ад працы ў абодвух органах у сувязі з агрэсіяй супраць Украіны. Цяпер складана вызначыць маштабы расійскага рыбалоўства.

IAR/яс