Беларуская Служба

Харватыя: будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў

30.12.2024 16:02
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Харватыі пройдзе 12 студзеня.
Зоран Міланавіч PAP/EPA/ANTONIO BAT

Зоран Міланавіч і Драган Прыморац сустрэнуцца ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Харватыі.

Цяперашняму прэзідэнту Зорану Міланавічу да перамогі ў першым туры не хапіла менш за адзін працэнт галасоў. Ён ведае, што выбаршчыкі галасавалі за яго таксама ў знак пратэсту супраць правацэнтрысцкага ўрада Андрэя Пленкавіча.



«Харватыя не можа дазволіць сабе мець палітычныя інтарэсы толькі з аднаго боку ў такой складанай сітуацыі — з пункту гледжання вайны і міру, бяспекі», — сказаў Міланавіч.

Яго апанент у другім туры, якога падтрымлівае правацэнтрысцкая кіруючая кааліцыя, Драган Прыморац, мае надзвычай складаную задачу. Многія эксперты лічаць, што ў гэтай сітуацыі ён павінен зрабіць усё, каб годна прайграць.

Ён сам заклікае да праграмнай дыскусіі. «Харватыі патрэбныя змены. Я запрашаю ўсіх уважліва паслухаць, што ён (Міланавіч –рэд.) можа прапанаваць і што я прапаную, і ацаніць, хто лепшы кандыдат», - пераконвае палітык.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Харватыі пройдзе 12 студзеня.

IAR/аз


У Харватыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

29.12.2024 08:28
У Харватыі больш за тры мільёны семсот тысяч грамадзян маюць права голасу.