Францыя заклікае прадпрымальнікаў прыпыніць інвестыцыі ў ЗША. Гэта рэакцыя на пошліны, уведзеныя ў дачыненні да Еўрасаюза адміністрацыяй Дональда Трампа.
«Эканамічны патрыятызм» — такую пазіцыю заахвочвае міністр эканомікі Францыі. «Калі падчас цяперашняй фазы перамоў буйная французская кампанія возьме на сябе абавязацельства адкрыць фабрыку ў ЗША, гэта будзе азначаць перавагу для амерыканцаў», — сказаў Эрык Ламбард у эфіры BFM TV.
Міністр растлумачыў, што замарожванне інвестыцыйных планаў у ЗША мела на мэце пераканаць прэзідэнта Трампа знізіць мытныя тарыфы.
Заклікі французскіх уладаў адрасаваныя ў асноўным дзвюм кампаніям - гіганту марскіх кантэйнерных перавозак CMA CGM і вытворцу прадметаў раскошы LVMH. Французскія мільярдэры, якія кіруюць гэтымі кампаніямі, у апошнія месяцы сустракаліся з прэзідэнтам Трампам, абвясціўшы аб маштабных інвестыцыях па той бок Атлантыкі.
Французы чакаюць сур'ёзных эканамічных наступстваў у выпадку гандлёвай вайны з амерыканцамі. «Наш экспарт у ЗША складае прыкладна 50 мільярдаў еўра ў год. Гэта можа мець сур'ёзныя наступствы, напрыклад, знішчэнне некалькіх сотняў тысяч працоўных месцаў», - папярэджвае Патрык Марцін, кіраўнік асацыяцыі французскіх прадпрымальнікаў.
ПР/юл