Беларуская Служба

Другую палітычную сілу Германіі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

02.05.2025 12:31
«Альтэрнатыва для Германіі» заняла другое месца на парламенцкіх выбарах у лютым.
Сцяг ГерманііRalfWieckhorst /pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкая контрразведка (BfV) у пятніцу класіфікавала правапапулісцкую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) як экстрэмісцкую арганізацыю, якая пагражае дэмакратыі.

Падазрэнне ў тым, што «Альтэрнатыва для Германіі» дзейнічае супраць свабоднага, дэмакратычнага ладу дзяржавы, пацвердзілася, паведаміла Упраўленне па абароне Канстытуцыі, цытуе інфармацыйнае агенцтва dpa.

Класіфікацыя «AfD» як экстрэмісцкай арганізацыі дазволіць уладам выкарыстоўваць таемныя метады для кантролю за дзейнасцю групоўкі, якая заняла другое месца на парламенцкіх выбарах у лютым.

ав