Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ хоча, каб да 2032 года ўсе краіны-члены альянсу выдаткавалі 5% ВУП на абарону. Пра гэта падчас штотыднёвай прэс-канферэнцыі паведаміў прэм'ер Нідэрландаў Дзік Схоф.
На мінулым тыдні з'явілася першая інфармацыя пра тое, што Марк Рутэ хоча, каб краіны-члены значна павялічылі выдаткі на абарону.
Паводле агенцтва Reuters, з 2032 года гэтыя выдаткі павінны скласці 5%, з якіх 3,5% — гэта ваенныя выдаткі, астатнія 1,5% — выдаткі, звязаныя з абаронай, такія як кібербяспека або дарожная інфраструктура.
Хоць на прэс-канферэнцыі ў Бруселі Генсакратар НАТА абверг чуткі пра 5 %, то гэты ўзровень пацвердзіў прэм'ер-міністр Нідэрландаў падчас сваёй штотыднёвай прэс-канферэнцыі.
Дзік Схоф заявіў, што перамовы ва ўрадзе аб павелічэнні выдаткаў да 5% працягваюцца. Краіны альянсу павінны ўзгадніць іх новы ўзровень на саміце НАТА ў Гаазе ў чэрвені.
IAR/аз