Беларуская Служба

ЗША і КНР прыпынілі дзеянне часткі мытаў на тры месяцы

12.05.2025 13:33
Пекін і Вашынгтон дамовіліся знізіць узаемныя мыты да 115%, паведаміў журналістам міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.
-
Экспарт-імпартShutterstock/Frank Gaertner

ЗША і Кітай дамовіліся прыпыніць дзеянне часткі ўзаемных мытаў на 90 дзён. Перапынак у дзеянні гэтых тарыфаў уступіць у сілу з 14 траўня, указваецца ў распаўсюджанай у панядзелак, 12 траўня, сумеснай заяве па выніках перамоў у Жэневе аб заканчэнні гандлёвага канфлікту.

Акрамя таго, Пекін і Вашынгтон дамовіліся знізіць узаемныя мыты да 115%, паведаміў журналістам міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.

Напярэдадні прадстаўнік Вашынгтона на гандлёвых перамовах у Швейцарыі Джэймісан Грыр, якія аднавіліся 10 траўня, паведаміў аб дасягненні дамоўленасці з Кітаем у пытанні тарыфаў. З кітайскага боку ў перамовах удзельнічаў віцэ-прэм'ер Хэ Ліфэн.

PAP/эж