Украінская дэлегацыя ўжо сёння прыбудзе ў Стамбуле. Перамовы з расійскай дэлегацыяй пройдуць заўтра, хаця першапачаткова сустрэча ў Стамбуле планавалася ў чацвер 15 мая.
Уладзіміра Зяленскага там не будзе. Украінскую групу ўзначальвае міністр абароны Рустэм Умераў. Ён сустрэнецца з расіянамі ў суправаджэнні амерыканцаў і туркаў.
Уладзімір Пуцін накіраваў дэлегацыю даволі нізкага рангу, бо яе ўзначальвалі намеснікі міністраў.
Украіна, аднак, хоча паказаць, што, нягледзячы на абразы, яна не ўхіляецца ад перамоваў. Як адзначыў прысутны ў Анкары прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, Украіна хоча паспрабаваць зрабіць хаця б першыя крокі да дээскалацыі і спынення вайны.
Падчас перамоваў пазіцыі ўкраінцаў і расіян будуць вельмі разыходзіцца. Кіеў заявіў пра намер дамовіцца аб безумоўным спыненні агню. Крэмль, наадварот, разглядае перамовы як працяг тых, што вяліся вясной 2022 года, дзе патрабаваннем Масквы была дэмілітарызацыя Украіны.
Амерыканцы не бачаць шанцаў на прарыў у мірных перамовах па Украіне, пакуль не адбудзецца сустрэча Трампа і Пуціна.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа адправіцца ў Стамбул для сустрэч з міністрам замежных спраў Турцыі і ўкраінскай дэлегацыяй.
IAR/яс