Папа Рымскі Леў XIV прыбыў у нядзелю ў сабор Святога Пятра ў Ватыкане на цырымонію сваёй інтранізацыі.
Перад яе пачаткам пантыфік праехаў на «папамабілі» праз плошчу Святога Пятра.
Вакол месца правядзення інтранізацыі прынятыя павышаныя меры бяспекі. Улады Рыма чакалі, што на ітранізацыю Папы Рымскага прыбудуць да 250 тыс. чалавек.
Сярод замежных дэлегацый на цырымоніі прысутнічаюць, у прыватнасці, прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда, Украіны – Уладзімір Зяленскі, Францыі – Эманюэль Макрон, Італіі - Серджыё Матарэла, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і дзяржсакратар Марка Рубіа.
Папская інтранізацыя - літургічная служба Рымска-каталіцкага касцёла для ўвядзення на пасаду Папы Рымскага.
вс