У адміністрацыі былога прэзідэнта ЗША паведамілі, што ў Джо Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму раку прастаты. Джо Байдэн і яго сям'я абмяркоўваюць з лекарамі варыянты лячэння.
У заяве гаворыцца, што рак Байдэна «мае 9 балаў па шкале Глісана з метастазамі ў касцях».
Шкала Глісана выкарыстоўваецца для апісання знешняга выгляду раку прастаты пад мікраскопам. 9 і 10 — найбольш агрэсіўныя. Рак знаходзіцца на 4 стадыі, што азначае, што ён распаўсюдзіўся.
Дзеючы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што ён і яго жонка Меланія засмучаныя навіной пра дыягназ. «Мы выказваем самыя цёплыя і найлепшыя пажаданні Джыл і яе сям'і, а Джо — хуткага і паспяховага выздараўлення», — сказаў Трамп.
Былая віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс напісала, што Джо — баец, і выказала ўпэўненасць, што ён прыме выклік з сілай, стойкасцю і аптымізмам, якія заўсёды вызначалі яго жыццё.
IAR/аз