Кітай паважае незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Даніі ў пытаннях, якія тычацца Грэнландыі. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы са сваім дацкім калегам у Пекіне.
Цягам апошніх месяцаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыта выказваўся пра магчымы захопу Грэнландыі, якая з'яўляецца залежнай тэрыторыяй Даніі.
Нягледзячы на тое, што Міністэрства замежных спраў Кітая звычайна падкрэслівае неабходнасць павагі тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў падчас двухбаковых сустрэч, на гэты раз заява была ўспрынятая, як дэкларацыя падтрымкі Даніі ў патэнцыйным канфлікце з ЗША.
Міністр замежных спраў Даніі Ларс Локе Расмусен наведвае Пекін у складаны для дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі час. На мінулым тыдні — нягледзячы на пратэсты кітайскіх уладаў — Капенгаген наведала былая прэзідэнтка Тайваня Цай Інвень, якая, сярод іншага, выступіла на штогадовым саміце па дэмакратыі.
Арганізатар канферэнцыі, былы прэм'ер-міністр Даніі і былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн, раней падвяргаўся санкцыям з боку кітайскіх уладаў.
Перамовы паміж міністрамі замежных спраў Кітая і Даніі павінны былі быць сканцэнтраваны ў асноўным на ўмацаванні эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
IAR/аз