Сёння запланавана тэлефонная размова Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт ЗША паведаміў, што спачатку патэлефануе прэзідэнту Расіі, а потым прэзідэнту Украіны.
Нагадваем, падчас перамоваў, якія адбыліся ў пятніцу ў Стамбуле, прадстаўнікі Пуціна прад'явілі Украіне ўльтыматум, то бок запатрабавалі, каб украінцы адмовіліся ад чатырох сваіх абласцей. З пункту гледжання Кіева, гэта непрымальнае. Паводле ўкраінскіх уладаў, Расія тарпедуе любую спробу мірнага ўрэгулявання канфлікту.
Незалежныя СМІ, як украінскія, так і расійскія задумоўваюцца, ці пасля сённяшняй размовы лідар ЗША ўрэшце зразумее, што Уладзімір Пуцін не з'яўляецца надзейным партнёрам.
IAR/аз