Беларуская Служба

Ізраіль дазволіць уезд гуманітарнай дапамогі ў Газу

20.05.2025 08:32
Ізраіль заблакаваў уезд гуманітарнай дапамогі ў Сектар Газы 2 сакавіка — пасля таго, як ХАМАС адмовіўся працягнуць раней узгодненае перамір’е
Газа PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Ізраіль у найбліжэйшыя дні адкрые доступ гуманітарнай дапамозе для Сектара Газы, —  паведаміў генеральны дырэктар МЗС Ізраіля Эдэн Бар Таль. Такім чынам Тэль-Авіў рэалізуе план, прапанаваны і падтрыманы дыпламатыяй ЗША.

Арганізацыяй паставак займаецца створаны амерыканцамі Фонд гуманітарнай дапамогі Газы. За бяспеку канвояў будуць адказваць як ізраільскія вайскоўцы, так і прадстаўнікі прыватных ваенных кампаній, падкрэсліў Бар Таль:

— Сярод першачарговых грузаў — мука для галоўных пякарняў у Газе, што кіруюцца міжнароднымі арганізацыямі, дзіцячае харчаванне і медыкаменты. Узброеныя сілы Ізраіля ўжо супрацоўнічаюць з міжнароднымі структурамі, каб тыя як мага хутчэй распачалі працу. У найбліжэйшыя дні Ізраіль дазволіць уезд дзясяткам грузавікоў з дапамогай.

Эдэн Бар Таль запэўніў, што ізраільскае войска сочыць за тым, каб гуманітарная дапамога не трапіла ў рукі ХАМАС.

Ізраіль заблакаваў уезд гуманітарнай дапамогі ў Сектар Газы 2 сакавіка — пасля таго, як ХАМАС адмовіўся працягнуць раней узгодненае перамір’е. Да гэтага гуманітарнай падтрымкай Газы займалася Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, якая крытыкуе новую ізраільска-амерыканскую ініцыятыву і адмаўляецца браць у ёй удзел.

эж

У разбамбаваным Ізраілем сектары Газа дзеці паміраюць ад недаядання

07.05.2025 16:24
 ЮНІСЕФ папярэджвае, што сітуацыя пагаршаецца з кожным днём, і ўжо 10 тысяч дзяцей патрабуюць лячэння.