Беларуская Служба

Еўрапол: Канфіскавана 38 тысяч скрадзеных культурных каштоўнасцяў

23.05.2025 09:23
Гэта вынік міжнароднай кампаніі Pandora X супраць незаконнага гандлю творамі мастацтва.
Некаторыя канфіскаваныя прыдметыфота: Europol

80 чалавек арыштаваныя і амаль 38 тысяч культурных каштоўнасцяў канфіскаваныя. У аперацыі, якая доўжылася год, удзельнічалі дваццаць тры краіны. Следчым дапамагалі Еўрапол, Інтэрпол і Сусветная мытная арганізацыя.

Улады канфіскавалі розныя прадметы — археалагічныя артэфакты, творы мастацтва, манеты, музычныя інструменты, а таксама металадэтэктары і інструменты для раскопак. Іспанская паліцыя знайшла 2500 рымскіх манет, якія былі здабытыя з дапамогай металадэтэктараў на археалагічных помніках, а затым выстаўленыя на продаж у сацыяльных сетках. Грэкі знайшлі пяць візантыйскіх абразоў, якія спрабавалі прадаць у Афінах за 70 000 еўра. Украінскія мытнікі канфіскавалі 87 культурных тавараў, якія кантрабандай былі ўвезены ў Польшчу, Малдову і Румынію.

Усяго ў рукі следчых трапіла амаль 38 тысяч прадметаў. Гэта стала магчымым дзякуючы скаардынаваным дзеянням нацыянальных праваахоўных органаў, Інтэрпола і Еўрапола, які адказваў за «кіберпатруляванне». Іх задачай было шукаць у інтэрнэце прапановы аб продажы крадзеных культурных каштоўнасцей. Трэйдары ўсё часцей спрабуюць прадставіць іх на рынку праз лічбавыя платформы. Патрульныя перашкодзілі продажу больш за чатыры тысячы тавараў.

ав


фота: Europol фота: Europol