Беларуская Служба

Кітай і ЗША абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні мытных пагадненняў

02.06.2025 13:15
Пекін адхіляе абвінавачванні ЗША ў парушэнні жэнеўскага гандлёвага пагаднення.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/FRANCIS CHUNG / POOL

Кітайскія ўлады адхіляюць абвінавачванні ЗША ў тым, што Пекін нібыта парушыў умовы гандлёвага пагаднення, заключанага на мінулым тыдні ў Жэневе. Абедзве краіны дамовіліся значна знізіць узаемныя тарыфы на 90 дзён, на працягу якіх павінен быць заключаны канчатковы дагавор.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў кітайскія ўлады ў парушэнні згаданых дамоўленасцей. Паводле ЗША, Пекін зноў выкарыстоўвае тарыфныя ставакі, якія дзейнічалі да пачатку перамоваў.

Міністэрства гандлю Кітая гэта адмаўляе. Паводле слоў кітайскіх чыноўнікаў, у сітуацыі вінаватыя Злучаныя Штаты Амерыкі, бо пасля сустрэчы ў Швейцарыі пачалі выкарыстоўваць «дыскрымінацыйныя меры».

У той час адміністрацыя ЗША апублікавала рэкамендацыі па кантролі за продажам паўправаднікоў, увяла забарону на продаж Кітаю праграмнага забеспячэння, неабходнага для іх вытворчасці, і абвясціла аб адмене віз для кітайскіх студэнтаў. У пятніцу ЗША таксама павысілі тарыфы на сталь і алюміній да 50 працэнтаў.

IAR/аз

ЗША дамовіліся на перазагрузку ў гандлі з Кітаем

11.05.2025 15:23
Дональд Трамп абвясціў, што на гандлёвых перамовах з Кітаем у Жэневе дасягнута «поўная перазагрузка».