Беларуская Служба

У ЗША хочуць перайменаваць ваенны карабель, названы ў гонар ЛГБТ-актывіста і марскога афіцэра Харві Мілка

04.06.2025 10:33
Харві Мілк падчас Карэйскай вайны служыў на флоце. У званні лейтэнанта яму прыйшлося пакінуць узброеныя сілы з-за гомасэксуальнасці.
   Harvey Milk
Карабель баявога забеспячэння Harvey Milkcommons.wikimedia.org/U.S. Navy photo by Chief Mass Communication Specialist Joseph R. Vincent/Public Domain

Амерыканскі Пентагон мае намер перайменаваць карабель баявога забеспячэння Harvey Milk. Гэта першы карабель амерыканскага ВМФ, названы ў гонар прадстаўніка ЛГБТ-супольнасці, паведамляе CBS.

Згодна з дакументамі, якія трапілі ў распараджэнне журналістаў тэлеканалу, Дэпартамент абароны ЗША мае шырокі план перайменавання караблёў, названых у гонар ліберальных дзеячаў. Так, новае імя павінен таксама атрымаць карабель, які носіць імя Рут Байдэр Гінзбург. Гэта Суддзя Вярхоўнага суда, якая з'яўляецца сімвалам лібералізму ў юрыдычнай сферы. Акрамя таго, адміністрацыя Трампа хоча перайменаваць караблі, названыя ў гонар барацьбіта з рабствам, суфражысткі, прафсаюзнага дзеяча і змагара за правы чарнаскурага насельніцтва ЗША. Пентагон таксама хоча забараніць удзел вайскоўцаў у Месяцы гонары супольнасці ЛГБТ, Месяцы афраамерыканскай гісторыі і Месяцы гісторыі жаночага руху.

Харві Мілк у форме афіцэра ВМФ ЗША. 1954 год. Крыніца: commons.wikimedia.org/Provided by nephew, Stuart Milk/CC BY-SA 3.0 Харві Мілк у форме афіцэра ВМФ ЗША. 1954 год. Крыніца: commons.wikimedia.org/Provided by nephew, Stuart Milk/CC BY-SA 3.0

Харві Мілк быў першым адкрытым геем у амерыканскай палітыцы. Ён быў членам гарадской рады Сан-Францыска і змагаўся за роўныя правы для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. У 1978 годзе быў застрэлены палітычным апанентам.

Мілк, які нарадзіўся ў штаце Нью-Ёрк у сямʼі яўрэйскіх імігрантаў з Літвы, падчас Карэйскай вайны служыў на флоце. У званні лейтэнанта яму прыйшлося пакінуць узброеныя сілы з-за гомасэксуальнасці.

«Занадта шмат гадоў такія маракі, як лейтэнант Мілк, былі змушаныя хавацца ў цені або, што яшчэ горш, выдвараліся са службы на нашым флоце. Гэтая несправядлівасць – частка яго гісторыі, гэтак жа, як устойлівасць тых, хто сутыкнуўся з несправядлівасцю», – заявіў пры спуску карабля на ваду ў 2021 годзе тагачасны кіраўнік Галоўнага ўпраўлення ВМФ ЗША Карлас дэль Тора.

вс