Беларуская Служба

Еўрасаюз аднавіў прымяненне ўсіх квот і пошлін на аграрны экспарт з Украіны

06.06.2025 15:36
Мытныя пошліны на тавары з Украіны часова адмянілі ў чэрвені 2022 года ў сувязі з расійскай агрэсіяй. 
Грузавікікрыніца: Milos Muller/Shutterstock

Еўрасаюз аднавіў прымяненне ўсіх квот і пошлін на аграрны экспарт з Украіны.

Мытныя пошліны на тавары з Украіны часова адмянілі ў чэрвені 2022 года ў сувязі з расійскай агрэсіяй. Гэта дапамагло многім сектарам украінскай эканомікі справіцца з наступствамі вайны і расійскай гандлёвай блакады ў Чорным моры. Адначасова замарозка тарыфаў і квот на аграрныя тавары з Украіны прывяла да затаварвання сельгасрынкаў ЕС украінскай прадукцыяй па зніжаных цэнах, што стала прычынай пратэстаў еўрапейскіх фермерскіх.

Старшыня Камісіі замежных спраў Сейму Польшчы Павал Коваль сказаў, што ва Украіны – цесныя гандлёвыя адносіны з Еўрасаюзам, якія можа пашыраць на базе Пагаднення ад асацыяцыі з ЕС.

- Адмена мытаў у 2022 годзе была надзвычайным вырашэннем, звязаным з вайной. Агульна ва Украіны – цесныя адносіны з ЕС дзякуючы Пагадненню аб асацыяцыі. Можна сказаць, што ў гандлёва-эканамічным кантэксце Украіны як бы з’яўляецца членам ЕС.

З сённяшняга дня ў гандлі з Украінай уступілі ў сілу абмежаванні – так званыя тарыфныя квоты на ўкраінскую сельгаспрадукцыю, імпартаваную ў ЕС.

Гэта абмяжуе імпарт некаторых збожжавых, мяса птушкі, а таксама мёду для абароны ўнутраных рынкаў ЕС.

У той жа час ЕС працягнуў дзеянне льготнага рэжыму гандлю з Украінай для жалеза і стальных вырабаў.

вс