Беларуская Служба

Іран запусціў у бок Ізраіля чарговыя ракеты

14.06.2025 07:45
У ноч на 13 чэрвеня ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірана.
             -, , 14  2025 .
Ізраільскія ратавальнікі на месцы падзення іранскіх балістычных ракет на жылыя будынкі недалёка ад Тэль-Авіва, Ізраіль, 14 чэрвеня 2025 года.PAP/EPA/ABIR SULTAN

Іранскія СМІ паведамляюць пра чарговы ракетны абстрэл Ізраіля. Ізраільскія вайскоўцы таксама заявілі, што іх ваенна-паветраныя сілы працягваюць атакаваць мэты ў Іране.

Раней ізраільская армія паведаміла пра хвалю іранскіх нападаў. У Іерусаліме і Тэль-Авіве раніцай зноў прагрымелі выбухі і сірэны паветранай трывогі. Спрацавала супрацьпаветраная абарона. Улады зноў заклікалі грамадзян ісці ў сховішчы і заставацца там.

У выніку іранскіх нападаў на Ізраіль учора ўвечары і сёння раніцай загінулі чатыры асобы і каля 70 атрымалі раненні.

Нагадваем, у ноч на 13 чэрвеня ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па Іране, у прыватнасці па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах краіны. Мэтай «прэвентыўных» удараў, паводле Ізраіля, было прадухіліць стварэнне Іранам уласнай ядзернай зброі.

У выніку ізраільскіх удараў загінулі некалькі генералаў і навукоўцаў, звязаных з ядзернай праграмай Ірану, а таксама, як паведамілі тамтэйшыя СМІ, дзясяткі мірных жыхароў.

Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ і адмяніў шосты раунд ядзерных перамоваў з ЗША ў Амане, які планаваўся на 15 чэрвеня.

IAR/аз

Defence24: Пераможцам ізраільскай аперацыі стане Расія. Па некалькіх прычынах

13.06.2025 11:12
Непасрэдна перад нападам Ізраіль спрабаваў усыпіць Тэгеран ілжывым пачуццём бяспекі.