Беларуская Служба

Вырасла колькасць ахвяраў катастрофы самалёта Air India

14.06.2025 15:01
Самалёт разбіўся на шчыльна забудаванай тэрыторыі каля дзяржаўнай медыцынскай школы.
a   Air India
Месцa катастрофы самалёта Air India каля аэрапорта АхмедабадаPAP/EPA/RAJAT GUPTA

Колькасць загінулых у катастрофе лайнера Dreamliner авіякампаніі Air India, якая адбылася ў чацвер, павялічылася да 274 чалавек. На борце самалёта знаходзіліся 242 чалавекі. Адзін з пасажыраў выжыў у аварыі. Астатнія ахвяры – гэта людзі, якія загінулі на зямлі.

Выратавальныя службы паведамілі, што аперацыя па ачыстцы тэрыторыі, дзе разбіўся Боінг, завяршаецца. Самалёт знік з радараў праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрапорта Ахмедабада. Ён разбіўся на шчыльна забудаванай тэрыторыі каля дзяржаўнай медыцынскай школы. На зямлі загінулі прынамсі 33 чалавекі. Найбольшая шкода была нанесена будынку інтэрната, дзе жылі студэнты-медыкі і лекары.

Прычыны трагедыі высвятляюцца. Гэта першая аварыя мадэлі Dreamliner. Кіраўніцтва кампаніі Air India загадала праверку тэхнічнага стану ўсіх сваіх самалётаў гэтай мадэлі.

IAR/аз

Авіякатастрофа ў Індыі — з 242 пасажыраў выжыў толькі адзін. Як гэта магчыма?

13.06.2025 17:08
«Праз трыццаць секунд пасля ўзлёту я пачуў гучны шум, а потым самалёт разбіўся. Усё адбылося вельмі хутка».