Беларуская Служба

Дыпламатку ЕС збілі ва Уладзівастоку

18.06.2025 15:38
Дыпламатку ЕС з Румыніі атакавалі падчас афіцыйнай дэлегацыі ва Уладзівастоку на далёкім усходзе Расіі.
.
.Shutterstock

Інцыдэнт адбыўся ў маі. Яго пацвердзіў прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі і міністр замежных спраў Румыніі Эміль Хурэзяну.

Хурэзяну не назваў імя дыпламата, але сказаў, што яна «пакінула тэрыторыю Расійскай Федэрацыі» і «знаходзіцца ў поўнай бяспецы і здаровым стане ў Бруселі».

На просьбу пацвердзіць паведамленні аб тым, што нападнікі былі з Федэральнай службы бяспекі, міністр адказаў, што гэта «здагадкі журналістаў», але інфармацыя расследуецца, і «высновы будуць зроблены толькі спецыялізаванымі ўстановамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў».

Прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі Аніта Хіпер таксама пацвердзіла, што напад сапраўды меў месца.

Паводле дыпламатычных крыніц, жанчына выйшла на шпацыр 26 траўня каля 7:00 раніцы па мясцовым часе. Калі яна выйшла з гатэля, побач з ёй спынілася машына, з якой выйшлі двое мужчын і напалі на яе вербальна і фізічна.

PAP/вх