Беларуская Служба

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

19.06.2025 09:46
Тым часам ЗША перакідваюць на Блізкі Усход яшчэ адзін – ужо трэці – авіяносец.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/KEN CEDENO/POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў ваенны план удару па Іране, але ўстрымліваецца ад канчатковага загаду, назіраючы за тым, ці адмовіцца Тэгеран ад сваёй ядзернай праграмы. Пра гэта неафіцыйна паведамляе The Wall Street Journal.

Паводле выдання, пра сваё рашэнне амерыканскі прэзідэнт паведаміў сваім дарадчыкам у аўторак вечарам.

«Я магу гэта зрабіць, а магу і не зрабіць. Наступны тыдзень будзе вельмі важным, магчыма, менш за тыдзень», – сказаў Трамп, адказваючы на пытанне, ці вырашыў ён нанесці ўдар па ядзерных аб'ектах Ірана.

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што Іран не здасца і папярэдзіў, што любое ваеннае ўмяшанне ЗША прывядзе да «незваротных наступстваў».

Тым часам ЗША перакідваюць на Блізкі Усход яшчэ адзін – ужо трэці – авіяносец, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне. Гэтае рашэнне было прынята пасля таго, як аятала Алі Хаменеі адмовіўся прыняць «безумоўную капітуляцыю», якой патрабаваў Дональд Трамп.

вс